Акцыя “Чытаем Максіма Танка разам”.
Завяршальным этапам тыдня стала творчая акцыя “Чытаем Максіма Танка разам”. Праз вершы навучэнцы спазналі багацце і разнастайнасць творчай дзейнасці пісьменніка.
Завяршальным этапам тыдня стала творчая акцыя “Чытаем Максіма Танка разам”. Праз вершы навучэнцы спазналі багацце і разнастайнасць творчай дзейнасці пісьменніка.
У чацвер праходзіла акцыя “Чытаем вершы пра родную мову”. Усіх апанавала чароўнае гучанне беларускай мовы. З мэтай выхавання цікавасці да нацыянальнай культуры і роднай мовы была праведзена віктарына “Мая мова самая родная", дзе навучэнцы далучыліся да беларускай гісторыі і культуры.
У сераду навучэнцы прымалі ўдзел у конкурсе творчых работ “За што я люблю родную зямлю”, дзе змаглі падзяліцца сваімі пачуццямі і думкамі пра родны край. Таксама навучэнцы актыўнічалі ў флаер-фэсце “Мой родны кут, як ты мне мілы…” з мэтай пашырэння беларускай мовы ў паўсядзённым жыцці.
У аўторак навучэнцы наведалі гісторыка-этнаграфічны музей для азнаямлення з традыцыйнай і сучаснай культурай беларускага народа.
У рамках правядзення тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная!” панядзелак пачаўся з акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Навучэнцы прымалі актыўны ўдзел і з зацікаўленнасцю ў фае ліцэя дзяліліся ведамі роднай мовы. Таксама была арганізавана выстава літаратуры “Сэрцам роднага слова краніся”, дзе навучэнцы маглі азнаёміцца з творчасцю беларускіх пісьменнікаў.
У гэты ж дзень на занятках па беларускай мове навучэнцам было прапанавана на паперках напісаць сваё любімае слова па-беларуску. А ў канцы дня яны стварылі адно вялікае воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”.